Новости проекта
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Канікулы без дыму і агню

Дата: 19 августа 2019 в 09:24
275 просмотров

Канікулы без дыму і агню. Дрыбін

Наступіў апошні летні месяц, але Рэспубліканская акцыя «Канікулы без дыму і агню» на тэрыторыі Дрыбінскага раёна не змяншае абаротаў.

Гэтым разам Дрыбінскія выратавальнікі сустрэліся з выхаванцамі лагера з кругласутачным знаходжаннем дзяцей, які знаходзіцца на базе Бельскага вучэбна-педагагічнага комплексу.

Дзяцей чакаў разбор сітуацыйных задач, удзел у конкурсах і віктарынах, прэзентацыя часопіса «Юны выратавальнік», дэманстрацыя серый мультфільма «Чароўная кніга МНС» і пажарна-тэхнічнага ўзбраення і тэхнікі.

Для работнікаў лагера была праведзена асобная гутарка, падчас якой дарослыя вучыліся правільна дзейнічаць у выпадку ўзнікнення пажару.

У апошнія імгненні лета выратавальнікі падарылі дзецям масу станоўчых эмоцый і ўражанняў і чарговы раз прымусілі задумацца аб уласнай бяспецы.

  

            

Інспектар ГПіУГ

Дрыбінскага РАНС

Іваністаў Аляксандр

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.