Паважаныя бацькі!
Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта нагадвае, што згодна з артыкулам 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, на падставе артыкула 90 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі асноўнымі мовамі навучання і выхавання з’яўляюцца дзве дзяржаўныя мовы Рэспублікі Беларусь: руская і беларуская. Мова навучання і выхавання ва ўстанове адукацыі вызначаецца заснавальнікам.
Права грамадзян на выбар навучання і выхавання на адной з дзяржаўных моў Рэспублікі Беларусь забяспечваецца развіццём сеткі ўстаноў адукацыі (класаў, груп) з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання.
У Дрыбінскім раёне ў 2017/2018 навучальным годзе функцыяніруе 1 установа адукацыі з беларускай мовай навучання: Дзяржаўная установа адукацыі "Чэрнеўскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад-сярэдняя школа"
Адрас установы:
213984
аграгарадок Чэрнеўка, вуліца Школьная, 10
тэлефон 70780
upkthernevka@tut.by
Кіраўнік: Андрэева Вікторыя Іванаўна
Па пытаннях навучання і выхавання на беларускай мове ва ўстановах дашкольнай адукацыі прапануем тэлефанаваць галоўнаму спецыялісту аддзела адукацыі, спорту і турызму Дрыбінскага раённага выканаўчага камітэта па тэлефоне 24154, альбо метадысту по тэлефоне 79391.