Новости проекта
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Обязательно к прочтению
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 2 человека

Дзень роднай мовы

Дата: 25 февраля 2019 в 10:37
439 просмотров

Усяму пачатак - родная мова

З мэтай фарміравання маўленчай культуры вучняў 21.02.2019 года ва ўстанове адукацыi паміж вучнямі пачатковых класаў прайшоў “Турнір знаўцаў роднай мовы”, прысвечаны Дню роднай мовы.  Для вучняў 5-7 класаў прайшла  iнфармацыйная гадзiна “Мiжнародны дзень роднай мовы”.

Дзеці з задавальненнем і захапленнем удзельнічалі ў прапанаваных конкурсах, чыталi вершы,  спявалi, разгадвалi крыжаванкi.

Пачаўся “Турнір знаўцаў роднай мовы” з традыцыйнай “Размінкі”. Затым дзеці з захапленнем удзельнічалі ў конкурсе “Перакладчыкі”. Вызвалі цікавасць у дзяцей і такія конкурсы як “Фразеалагізмы”, “Загадкі з вясёлай хаткі”, Расшыфруй прыказку”. У наступным конкурсе вучні наведалі віртуальны музей народнага побыту. Каманды паказалі выдатнае веданне  роднай мовы. Пасля мерапрыемства пры абмеркаванні кожны ўдзельнік выказаў свае ўражанні ад праведзенага мерапрыемства на беларускай мове.

Праведзены турнір быў пазнавальным і карысным для кожнага вучня.

   

 Роднае слова – люстэрка культуры народа, яго духоўнае аблічча. Наша задача – берагчы  мову, вывучаць, пашыраць сферу яе бытавання.

Настаўнiк пачатковых класаў                      С.А. Праскурская

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.